У Мінску Анатолю Кашпіроўскаму не дазволілі правесці сеансы (фота)
Вядомы псіхатэрапеўт планаваў наведаць беларускую сталіцу з гастролямі.
Аднак яму іх давялося "перанесці". Вось якая аб'ява вісіць у Палацы культуры Мінскага аўтазавода: "На падставе рашэння Мінгарвыканкаму ўсе сеансы А. Кашпіроўскага... АДМЯНЯЮЦЦА".
Сёння была адмененая і прэс-канферэнцыя Кашпіроўскага, якая мусіла прайсці ў рэдакцыі "Комсомольской правды в Беларуси".