У Мінску адзначаць 75-ю гадавіну масавага расстрэлу нацыянальнай эліты

Гэтым часам адкрыюць мемарыяльны знак расстраляным афіцэрам польскай арміі з беларускага катынскага спісу. Таксама ў Курапатах прачытаюць імёны беларусаў, рэпрэсаваных у Мінску ў 30-х гадах, перадае Радыё "Свабода".

Ад 12-й гадзіны прадстаўнікі беларускай філіі міжнароднага таварыства "Мемарыял", грамадскія дзеячы аб’едуць ў Мінску і ваколіцах месцы масавых расстрэлаў 1937-39-х гадоў. Гэта Кальварыйскія могілкі, Цівалі, Лошыца, Трасцянец, Парк Чалюскінцаў. Аб’езд і ўскладанне кветак пачнецца ад Кальварыі.

Нагадаем, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКУС расстраляў некалькі дзясяткаў людзей. Большая частка з іх — прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, пісьменьнікі, настаўнікі. сярод іх такія асобы, як Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Валеры Маракоў, Васіль Сташэўскі, Ізі Харык, Міхась Чарот ды іншыя.

Фота — nastaunik.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі