У Мінск прыехала больш за 400 заўзятараў “Мілана”

Футбольны клуб “Мілан” прыбыў у беларускую сталіцу ўчора ўвечары. Каманда размясцілася ў гатэлі "Еўропа". Дадому футбалісты "Мілана" вылецяць адразу пасля матчу з барысаўчанамі.

Цікава, што італьянскі клуб адмовіўся ад трэніроўкі ў Мінску. Па словах галоўнага трэнера “Мілана” Масіміліана Алегры, гэта традыцыя італьянскага клуба. Футбалісты “Мілана” перад гульнямі ў еўракубках трэніруюцца толькі на сваім полі.

Нагадаем, што гульня БАТЭ – “Мілан” пройдзе сёння на мінскім стадыёне “Дынама”. Пачатак у 20.00. Прамая трансляцыя на Першым нацыянальным тэлеканале.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі