У Мінск едзе Леван Ламідзэ

Біяграфія музыкі ўражвае сваёй унікальнасцю: у 6 гадоў маленькі Леван закахаўся ў блюз, выпадкова патрапіўшы на канцэрт легендарнага Бі Бі Кінга ў Тбілісі і злавіўшы медыятар, што музыка кінуў у залу. Пазней рэпетыцыям першага гурта Ламідзэ, а гэта былі яшчэ савецкія часы, садзейнічаў сам Вахтанг Кікабідзэ — вялікі прыхільнік джазу і блюзу.

Зараз Леван Ламідзэ — прызнаны блюзавы аўтарытэт на постсавецкай прасторы. Ён не аднойчы прызнаваўся лепшым блюзавым гітарыстам Расіі, уваходзіў у топ-10 расійскіх гітарыстаў усіх жанраў і стаў першым блюзмэнам з постсавецкай прасторы, які атрымаў прызнанне на радзіме блюзу. У ЗША музыка даў больш за 100 канцэртаў, у тым ліку на буйных джазавых фэстах і выдаў альбом “Live in USA”.

У Мінску Ламідзэ і Blues Cousins пакажуць вялікую праграму ў дзвюх частках. Прагучаць блюзавыя стандарты, нечаканыя кавер-версіі Beatles, а таксама лепшыя аўтарскія творы за 20 гадоў, у тым ліку кампазіцыі з альбома Blues Cousins "KGB Blues", які выйшаў напрыканцы 2011 года.

Фота: www.lookatme.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі