У Маскве апазіцыйны мітынг завяршаецца канцэртам (фота+відэатрансляцыя)

15.50 Мітынг "Марша мільёнаў" скончыўся, ідзе канцэрт.

Журналістка Вольга Раманава падчас выступу заклікала адправіць у адстаўку суддзяў, пракуратуру, Уладзіміра Пуціна і "акупаваць" Следчы камітэт.

Як паведамляе "Газета.Ru", на канцэрце выступаюць Шумаў, Ліпніцкі, Барзыкін, Глеб Самойлаў ды іншыя вядомыя спевакі.

Дарэчы, па заканчэнні апазіцыйнага мітынгу следчыя пачалі адпускаць выкліканых на допыт лідараў апазіцыі.

***

Удзельнікі акцыі "Марш мільёнаў" сабраліся на Пушкінскай плошчы. Адтуль маніфестанты пайшлі да праспекта Сахарава, дзе і пачаўся мітынг. Паводле арганізатараў, у шэсці ўдзельнічалі да 50 тысяч чалавек. Міліцыя называла лічбу ў 10 тысяч чалавек.

Як паведамляе Газета.ru, адну з калонаў ачоліў Сяргей Удальцоў, які не пайшоў на допыт у Следчы камітэт. Іншыя лідары вулічных пратэстаў на допыты пайшлі. Сярод удзельнікаў сённяшняй акцыі — вядомы музыкант Андрэй Макарэвіч.

Выступаючы на мітынгу Сяргей Удальцоў заявіў пра 100 тысяч удзельнікаў акцыі ды запатрабаваў вызвалення палітвязняў і правядзення вольных выбараў.

Наступную буйную акцыю апазіцыі Удальцоў прапанаваў правесці 7 кастрычніка.

Гутарка ў жывым эфіры Еўрарадыё з незалежным журналістам Глебам Давыдзенкам, які знаходзіцца ў Маскве:

120612 Davydzenka s.mp3

 
Free live streaming by Ustream

Злучэнне трох калон

Раз'яднанне на калоны

Ірына Хакамада

***

Сяргей Удальцоў

Ксенія Сабчак і Ілля Яшын сёння пайшлі на допыт у Следчы камітэт.

Фота — ИТАР-ТАСС, daylife.com

***

Ці не галоўнай падзеяй "Маршу мільёнаў" мусіць стаць прыняццё "Маніфесту свабоднай Расіі". Ім абвяшчаецца стварэнне каардынацыйнага савета палітычных сілаў і грамадзянскай супольнасці, які закліканы рыхтаваць і праводзіць пратэстныя акцыі з мэтай "мірнага ціску на ўладу".

Расійскія ўлады, аднак, не згодныя з такім сцэнаром, пра што сведчаць апошнія падзеі: завядзенне справы "аб масавых беспарадках", ператрусы (яны прайшлі ў блогера Аляксея Навальнага, каардынатара руху "Левы фронт" Сяргея Удальцова і яго жонкі Анастасіі Удальцовай, сустаршыні руху "Салідарнасць" Іллі Яшына і тэлевядоўцы Ксеніі Сабчак) і прыняццё закона аб вялізных штрафах за парушэнні на мітынгах (да 10 тысяч долараў). Падрабязна пра сумы новых штрафаў можна паглядзець тут.

Нагадаем, у Маскве і іншых гарадах Расіі з зімы працягваюцца вулічныя акцыі апазіцыі, якая пратэстуе супраць вяртання да ўлады Уладзіміра Пуціна, патрабуе новых, справядлівых выбараў і вызвалення палітзняволеных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі