У Магілёве з'явіўся новы "палітпрызыўнік"

Актывіст сёння пайшоў падаваць дакументы ў ваенкамат для атрымання ваеннага білета. Раней яго камісавалі па прычыне скрыўлення пазваночніка.

Аднак у ваенкамаце тэрапеўт засумняваўся, што скрыўлення дастаткова для таго, каб не ісці ў войска. Ён адправіў Паўла да хірурга. Той заявіў, што скрыўленне складае 50 градусаў, а не 51, як было запісана ў картачцы раней, і з такім скрыўленнем можна ісці ў войска. Павел кажа, што разлікі скрыўлення ягонага хрэбта хірург праводзіў візуальна. Заключэнне хірурга падпісаў галоўны лекар вайсковай камісіі. Хлопцу выдалі позву ў ваенкамат на 25 лістапада і паведамілі што ўжо 29-га яго чакае адпраўка ў войска.

Варашылаў мяркуе, што ягоны раптоўны сыход у войска звязаны з грамадскай і прафсаюзнай дзейнасцю. Некалькі тыдняў таму яго абралі кіраўніком гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюза РЭП.