У Магілёве суд над актывістам БНФ Сяргеем Нягаціным перанеслі на чацвер

Сёння ўдзень Сяргея Нягаціна затрымалі ў міліцыі ды адразу даставілі ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Актывіст кажа, што сёння яму патэлефанавалі міліцыянты і прапанавалі забраць незалежныя газеты, якія ў яго канфіскавалі некалькі тыдняў таму. Калі ж ён з'явіўся да міліцыянтаў, то яны склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Паводле міліцыянтаў, выходныя звесткі, пазначаныя ў газеце “Тут і цяпер”, несапраўдныя, што з’яўляецца парушэннем. З пастарунка актывіста павезлі ў суд.

Праваабаронцу Барыса Бухеля на паседжанне не пускаюць. Па яго словах, міліцыянтам далі ўказанні нікога на працэс не пускаць. Тым болей, што ў судзе працоўны дзень ужо скончыўся. Вядома, што судзіць актывіста суддзя Ратнікаў.

Нагадаем, што некалькі тыдняў таму міліцыянты затрымалі Нягаціна "для высвятлення асобы". Яго даставілі ў пастарунак, дзе падчас надгляду забралі каля 30 газет “Тут і цяпер”, а таксама “Выбар”.

Фота  — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі