У Літве могуць прайсці датэрміновыя парламенцкія выбары

Прычынай стаў канфлікт паміж прэзідэнтам Даляй Грыбаўскайтэ і прэм'ерам Андрусам Кубілюсам. Яблыкам разладу стала адстаўка міністра ўнутраных справаў Раймондаса Палайціса, перадае РБК.

На мінулым тыдні прэм'ер прапанаваў адправіць міністра ў адстаўку. Ён лічыць,Ю што Палайціс зрабіў памылку, калі звольніў кіраўнікоў Службы расследавання фінансавых злачынстваў Віталіюса Гайліса і Вітаўтаса Гіржадаса. Аднак прэзідэнт адмовілася адпраўляць міністра ў адстаўку.

На думку старшыні парламента, адзіным выйсцем з сітуацыі з'яўляецца правядзенне пазачарговых парламенцкіх выбараў улетку 2012 года. Раней меркавалася, што ывбары пройдуць увосень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі