У Казахстане — масавыя беспарадкі, ёсць звесткі пра забітых (відэа)

Паводле РИА Новости, ахвярамі сталі 10 чалавек, ёсць параненыя. У часе беспарадкаў спалілі тры будынкі.

На гэты момант сітуацыя ў казахстанскім горадзе Жанаазэн спакойная. Горад ачэпленыы, нікога не ўпускаюць і не выпускаюць з яго. У цэнтры Жанаазэна адключаная электрычнасць, на вуліцах няма ні пратэстоўцаў, ні паліцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла карэспандэнтка інфармацыйна-аналітычнага партала “Рэспубліка” у Казахстане Айжамгуль Амірава.

Журналістка пацвердзіла інфармацыю пра гібель чатырох чалавек, сярод якіх – шаснаццацігадовая дзяўчына, якая выпадкова аказалася ў цэнтры пратэстаў. У выніку прымененай паліцэйскімі зброі таксама было ранена больш за 30 чалавек. Айжамгуль Амірава мяркуе, што нафтавікі недатычныя да беспарадкаў. Па яе словах, усе нафтавікі былі ў спецадзенні, а напад на паліцэйскія аўтобусы і некалькі будынкаў учынілі маладыя людзі не ў форме.

Айжамгуль Амірава: “Гэта была чыстая правакацыя, якую звалілі на нафтавікоў. А нафтавікі ўвесь гэты час званілі нам у рэдакцыю і казалі, што стаяць збоку. Дзейнічала нейкая група моладзі год 20-25”.

ajzhamgul_s.mp3

***

Паводле расійскага сайта socialistworld.ru, больш за 3000 чалавек сабраліся на мітынг на галоўнай плошчы горада ў цэнтры Жанаазена. Удзельнікі мітынгу патрабавалі паляпшэння сацыяльна-эканамічнага становішча нафтавікоў.

У разгар мітынгу, у натоўп урэзаўся паліцэйскі УАЗік. Раз'юшаныя ўдзельнікі мітангу перавярнулі паліцэйскую машыну і спалілі. Таксама быў спалены паліцэйскі аўтобус і юрта, усталяваная на пляцы "ў гонар свята". Паліцыя адкрыла агонь з баявой зброі. Забіта больш за 50 працоўных-нафтавікоў.

Да горада і плошчы сцягваюцца ўнутраныя войскі. У Берліне, ЗША, Маскве і ў шэрагу іншых краін пачаліся масавыя акцыі салідарнага пратэсту.

Лідар апазіцыйнай партыі "Атамекен" Ержан Дасмухамедаў паведаміў, што ў горадзе забіта пяць чалавек, паранена каля 30.

Інфармагенцтва "Фергана" адзначае, што ўсю сувязь з горадам перакрылі. Інфармацыя пра ўвод вайскоўцаў пацвярджаецца.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі