У інтэрнэт выклалі тэлефон прэзідэнта Чэхіі ды іншых палітыкаў
У Сеціва трапілі нумары мабільных тэлефонаў шэрагу чыноўнікў і парламентароў.
Акрамя прэзідэнта Чэхіі Вацлава Клаўса, абнародаваныя нумары віцэ-прэм'ера Караліны Пік, кіраўніка Мінфіна Міраслава Калоўсека, а таксама дэпутатаў ніжняй палаты чэшскага парламента. Акцыю зладзіла арт-група Ztohoven, якая выступае за падкантрольнасць урада грамадзянам, перадае ВВС.
Як заявіў прадстаўнік арт-групы Раман Тыч, Ztohoven цікава, як скарыстаюцца такой магчымасцю чэшскія грамадзяне, якія карыстаюцца інтэрнэтам. Па словах Тыча, група прапанавала чэхам самы прамы спосаб дэмакратыі.
Таксама арт-група плануе ўсталяваць на адной з вуліц Прагі грамадскі тэлефон. Каля яго будзе прымацаваная дошка з нумарамі палітыкаў. Гараджане змогуць пагаварыць з палітыкамі, захоўваючы пры гэтым ананімнасць.
Фота — lidovky.cz