У Індыі адбылася чарговая чыгуначная катастрофа
У вынікусутыкнення аўтобуса з цягніком загінулі дзесяткі чалавек. Трагедыя адбылася ў чацвер на досвітку каля горада Паціялі.
У салоне аўтобуса знаходзіліся прыкладна 70 пасажыраў, якія вярталіся з вяселля, паведамляе ВВС. Яшчэ каля 20 чалавек размясціліся на даху.
Па нявысветленых прычынах аўтобус выехаў на нерэгулюемы чыгуначны пераезд, дзе ў яго ўрэзаўся цягнік.