У Гомельскай бібліятэцы паказваюць кнігі з аўтографамі Гарбачова і Гілевіча

На ёй упершыню прадстаўлены кнігі, падораныя бібліятэцы ў розныя гады аўтарамі кніг, партнёрамі і сябрамі бібліятэкі.

На выставе можна пабачыць кнігі, атрыманыя ў падарунак ад прыватных асоб з іх аўтографамі. Сярод іх двухтомнік Міхаіла Гарбачова з аўтографам аўтара, кнігі беларускіх і замежных пісьменнікаў з дарчымі надпісамі — Рыгора Барадуліна, Іван Мележа, Ніла Гілевіча, Аляксея Дударава, Леаніда Галубовіча, Генадзя Бураўкіна, Марціна Полака.

  
На выставе прадстаўленыя кнігі па жывапісе, архітэктуры, мастацтве фотаздымка, дызайну. Таксама тут ёсць сучасная мастацкая літаратура і маляўнічыя дзіцячыя выданні на ангельскай і нямецкай мовах. Упраўленне культуры Гомельскага аблвыканкама, напрыклад, падаравала абласной бібліятэцы  кнігі па ідэалогіі і найноўшай гісторыі краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі