У Егіпце за расправу над дэманстрантамі звольняць 700 паліцэйскіх

Аб звальненнях з егіпецкай паліцыі за расправу над маніфестантамі падчас беспарадкаў
і народных хваляванняў у студзені-лютым гэтага года паведамляе BBC.

Афіцэры скончаць сваю службу 1
жніўня гэтага года. Міністэрства
унутраных спраў Егіпта назвала такі крок самай вялікай перастаноўкай кадраў у шэрагах паліцыі за ўсю яе гісторыю.