У Дзярждуме Расіі камуністы заступаюцца за Беларусь
Дэпутаты парламенцкай фракцыі Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі прапанавалі разгледзець адносіны з нашай краінай.
Нагодай стала рашэнне "Інтэр РАО ЕЭС", паведамляе РІА "Новости". Нагадаем, расійская кампанія хоча сёння ўначы спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь. На думку расійскіх камуністаў, гэтае рашэнне мае палітычныя матывы.
КПРФ лічыць, што гэтым крокам Расія далучыцца да дзяржаваў, "якія вядуць эканамічны і палітычны шантаж Беларусі". У ліку такіх краін называюцца ЗША і краіны Еўропы.
КПРФ патрабуе спыніць "эканамічны і палітычны шантаж" Беларусі ў інтарэсах расійскіх алігархаў і заходніх краін.
Што праўда, кіраўнік камітэта Дзярждумы па энергетыцы Юры Ліпатаў, заявіў, што ніякіх палітычных матываў у рашэнні "Інтэр РАО ЕЭС" няма.