У Брытаніі вынайшлі шакалад, які не растае
Кампанія Cadbury распрацавала ўстойлівы да цяпла шакалад, які захоўвае цвёрдасць нават пры тэмпературы ў 40°C.
Як паведамляе газета The Daily Mail, фірма распрацавала спосаб расшчаплення цукру на больш дробныя часціцы, пры гэтым скараціла колькасць тлушчаў, якія іх пакрываюць. Гэта робіць шакалад больш устойлівым да цяпла.
У кампаніі адзначаюць, што такі спосаб дазволіць вырабляць прадукт, які больш падыходзіць для гарачага клімату. Паведамляецца, што новы шакалад у Англіі прадавацца не будзе.