Сіноптыкі: У Беларусі зноў пахаладае, чакаюцца дажджы

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сіноптык Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Вольга Фядотава.

10 жніўня на большай частцы тэрыторыі надвор'е будуць фармаваць няўстойлівыя прахалодныя паветраныя масы, якія прыходзяць з Балтыкі, пахаладае.
110809 Fedotova_site.mp3
Фядотава: “У сераду ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. У начныя гадзіны па Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а днём месцамі па тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Будзе даволі прахалодна. У начныя гадзіны ад +10 да +16, толькі на паўднёвым-ўсходзе да +19. Днём не вышэй за +17...+23. Прахалодным надвор’е абяцае быць і 11-12 жніўня”.

Фядотава адзначыла, што ў чацвер-пятніцу таксама чакаюцца дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература днём будзе ад +16 да +23.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі