У Беларусі абвясцілі неўязным чальца Савета пры прэзідэнце Расіі

Праваабаронца накіроўваўся на цягніку ў Вільню на каардынацыйную сустрэчу прадстаўнікоў Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Напярэдадні Джыбладзэ два дні ладзіў у Мінску сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, паведамляе сайт "Вясна".

Памежнікі на пункце пропуску "Гудагай" паведамілі праваабаронцу, што яму забаронены ўезд у Беларусь. Пры гэтым яны не паказалі ніякіх пісьмовых пастаноў, не зрабілі адзнак у пашпарце. Расійскага праваабаронцу падрабязна распытвалі пра тое, калі і адкуль ён прыбыў у Беларусь, і правялі дбайны паўторны дагляд яго асабістых рэчаў.

4 траўня 2011 года Юрыя Джыбладзэ ўжо затрымлівалі ў Мінску міліцыянты. Ён павінен быў выступаць на прэс-канферэнцыі ў праваабарончым офісе з прававым аналізам падзеяў 19 снежня. Тады расійскага праваабаронцу адпусцілі, хоць некалькі затрыманых разам з ім калегаў з Расіі ды Украіны атрымалі апавяшчэнне пра неабходнасць пакінуць краіну ў 24 гадзіны і забарону на ўезд на працягу двух гадоў.

Нагадаем, што Юры Джыбладзэ — чалец Савета пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, прэзідэнт Цэнтра развіцця дэмакратыі і правоў чалавека. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі