У Беларусі абмяжуюць прысутнасць буйных гандлёвых сетак

Вось што паведаміў намеснік міністра гандлю Вячаслаў Драгун:

"Адсочваем гэтую сітуацыю па прысутнасці гандлёвых сетак не толькі ў горадзе Мінску. Таму што для горада Мінска з яго 2-мільённым насельніцтвам гэта не праблема на сённяшні дзень. Але ў рэгіёнах прыход буйнога гульца досыць сур'ёзна ўплывае на сітуацыю. Мы правялі аналіз па спажывецкім рынку, паглядзелі долю ўплыву кожнай сеткавай кампаніі на той ці іншы рэгіён. Дадзенае пытанне на сённяшні дзень у нас пад кантролем і мы прапаноўваем даць нам паўнамоцтвы па абмежаванні прысутнасці той ці іншай сеткі".

Міністэрства гандлю прапануе абмяжоўваць прысутнасць пэўных гандлёвых сетак, у выпадку, калі іх доля на рынку перавышае 30%.

Нагадаем, што ўчора гэтае пытанне ўздымалася на прэс-канферэнцыі кіраўніка дзяржавы, і Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разабрацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі