У Баранавічах Алеся Краўчэню затрымалі пасля акцыі

"Маўклівая акцыя" ўвечары 22 чэрвеня сабрала ў Баранавічах каля 200 чалавек. Гэта было ў 10 разоў болей, чым тыдзень таму.

 
Удзельнікі акцыі стаялі на цэнтральнай плошчы і размаўлялі паміж сабою. За імі пільна сачылі людзі ў цывільным, чыноўнікі гарвыканкаму і намеснікі дырэктараў навучальных установаў па выхаваўчай працы. 


Міліцыя, якой было вельмі шмат, паводзіла сябе мірна, хоць напагатове быў схаваны аўтазак. Па заканчэнні акцыі міліцыянты затрымалі толькі аднаго моладзевага актывіста Алеся Краўчэню. У яго перапісалі пашпартныя звесткі ды запатрабавалі сцерці фотаздымкі міліцыянтаў і ўдзельнікаў акцыі. Адпусцілі хлопца без пратаколу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі