У авіякампаніях курс еўра перавысіў 12 тысяч рублёў

23 траўня авіякампанія “Турэцкія авіялініі” прадае квіткі па курсе 12500 рублёў за еўра. Вось што паведамілі Еўрарадыё ў мінскім прадстаўніцтве гэтай авіякампаніі:

"Курс еўра 12500 рублёў. На мінулым тыдні курс быў 11 тысяч рубляў, а ў пачатку тыдня, здаецца, 9500 рублёў".

Адзначым. што курс еўра ў нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” цяпер складае 6200 рублёў, што ў два разы меней курса “Турэцкіх авіялініяў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі