У Асіповічах дзяўчына падпаліла кватэру фанцікам ад цукеркі
За пашкоджанне дзвярэй 54-гадовага знаёмага ёй цяпер пагражае да 10 год турмы.
Дзяўчыну запрасілі ў госці. Падчас застолля пацярпелы пачаў сварыцца са сваёй спадарожніцай. Зламысніца заступілася за яе, пасля чаго яе выставілі за дзверы.
Пакрыўджаная гэтым, дзяўчына падпаліла дзверы з дапамогай фанціка ад цукеркі, які быў у яе ў кішэні. Агонь жыхарам удалося пагасіць сваімі сіламі, пасля чаго гаспадары кватэры звярнуліся ў міліцыю. Як паведамляе “Радыё Магілёў”, зламысніцу затрымалі.