ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу Дзмітрыя Уса

Па словах сакратара Цэнтравыбаркаму Мікалая Лазавіка, якія перадае interfax.by, пры праверцы спісаў групы было выяўлена 49 несупадзенняў. Чыноўнік заявіў, што "ніякага ўздзеяння ўлады не трэба, каб развалілася такая бяздарна створаная ініцыятыўная група".

У сваю чаргу, Ус кажа, што ніводзін подпіс не быў сфальсіфікаваны. Ён выказаў меркаванне, што некаторыя людзі прыйшлі па чыімсьці заданні, каб зладзіць правакацыю.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты і экс-палітвязень Дзмітрый Ус спрабуе стварыць ініцыятыўную групу, каб аргназіваць змены ў выбарчае заканадаўства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі