Цэнтр Мінску ачапілі з-за нічыйнай сумкі

Як паведамляе TUT.BY, на плошчы дзяжурыла міліцыя, цэнтр плошчы ачысцілі ад пешаходаў. Прайсці ў метро з плошчы Незалежнасці было немагчыма. 


Як выявілася, у 14.30 на месца здарэння прыбыла сапёрна-піратэхнічная група з выбухова-тэхнічнага цэнтра ўнутраных войскаў МУС. У цэнтры плошчы каля фантана была выяўленая чорная нічыйная сумка. Яна апынулася пустой. У 15.10 сапёрна-піратэхнічная група пакінула плошчу.