The Toobes адсвяткуе два Дні нараджэння канцэртам з падарункамі

Гурт The Toobes адзначыць свае тры з паловай гады, а таксама Дзень народзінаў гітарыста Косці Пыжова 28 студзеня ўтульным канцэртам у кафэ Loft. Па словах бубнача гурта Стаса Ламакіна, усе наведвальнікі канцэрту мусяць прыйці на імпрэзу з падарункамі.

Стас Ламакін: “Дзень, калі мы сабраліся разам, мы не памятаем, дакладная дата пакрытая змрокам. Але так супала, што ў гэты дзень нарадзіўся наш гітарыст, і мы вырашылі адзначыць у добрай кампаніі ў прыемным утульным месцы. Стас падказвае, трэба, каб усе прыходзілі з падарункамі. З плюшавымі мядзведзямі і сабачкамі”(смяецца).

Музыкі, як заўсёды, рыхтуюць шэраг сюрпрызаў да канцэрту і абяцаюць аблегчыць свой драйвовы сэт некалькімі новымі блюзамі, якія ўвойдуць у трэці альбом The Toobes.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі