Тоні Аёмі напісаў песню для Еўрабачання

Легендарны музыка, гітарыст Black Sabbath Тоні Аёмі (Tony Iommi) спрычыніўся да падрыхтоўкі армянскіх прадстаўнікоў на Еўрабачанні. Аёмі напісаў баладу пад назвай "Lonely Planet" для Гора Суджана, лідара мясцовых рокераў Dorians.

Аёмі, прызнаецца, што наўрад ці можна лічыць Еўрабачанне значнай для яго падзеяй і сам не разумее, як трапіў у такую гісторыю, але ўсё ж ахвяраваў сваю рок-баладу будучым удзельнікам поп-імпрэзы.

Як удакладняе BBC News, што ўзаемадачыненні Тоні Аёмі з Арменіяй ўсталяваліся ў 1988 годзе, калі ён разам з Янам Гіланам удзельнічалі ў дабрачыннай кампаніі па зборы сродкаў для пацярпелых ад землятрусу ў горадзе Спітак, які пакінуў без прытулку больш за паўмільёна людзей.

***
Тым часам стала вядома, хто прадставіць Вялікабрытанію на Еўрабачанні. Гэта будзе валійская спявачка Боні Тайлер (Bonnie Tyler) з песняй "Believe in Me".

Нагадаем, што летась на песенны конкурс ад Брытаніі ездзіў 76-гадовы эстрадны спявак Энгельберт Хампердзінк, які заняў перадапошняе месца.

Боні Тайлер апынулася таксама не самай свежай зоркай, пік яе славы прыйшоўся на канец 70-х — сярэдзіну 80-х, калі грымеў хіт "Total Eclipse of the Heart". А на 8 сакавіка гэтага года намечаны рэліз 16-й пласцінкі " Rocks & Honey", у які ўвойдзе і конкурсная песня.

Песенны конкурс Еўрабачанне ў гэтым годзе пройдзе ў шведскім горадзе Мальмё ў сярэдзіне траўня. Нашу краіну на ім збіраецца прадставіць спявачка Алёна Ланская.

Фота: www.metalsucks.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі