Тэатралы і медыя-дызайнеры пабудуюць у Мінску "Вавілонскую вежу"

На працягу двух тыдняў прадстаўнікі розных культур і мастацкіх традыцый, навучаючыся адзін у аднаго, атрымаюць новыя веды на семінарах і майстар-класах. І ў выніку створаць сумесны спектакль на тэму “Вавілонская вежа”, які аб'яднае серыю эцюдаў, свабодных па форме, жанры і змесце. Асаблівасцю выніковага спектакля, намечанага на 1 верасня, будзе тое, што размесціцца ён не толькі на сцэне, але зойме ўсю прастору Тэатра Беларускай Драматургіі ў Мінску, у якім і будзе праходзіць. Дзякуючы гэтаму, гледачы атрымаюць магчымасць падарожнічаць па тэатральным дзеянні і непасрэдна ў ім удзельнічаць. У праекце возьмуць удзел беларускія рэжысёры і драматургі, каля 50 акцёраў з розных рэгіёнаў краіны, еўрапейскія медыя-дызайнеры і сямёра куратараў са Швейцарыі, Германіі і Беларусі.

Падрабязнасці: www.sypemeda.chasqui.eu

www.facebook.com/events/266669613438093

Фота: www.audiovisualacademy.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі