Тарыфы на электраэнэргію з 1 лютага вырастуць на 18%

Так, электраэнэргія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных электраплітамі, па аднаставачным тарыфе з 1 лютага будзе каштаваць 324,9 рубля за 1 кВт·гадз (цяпер — 274,4 за 1 кВт·гадз), па дыферэнцыраваным тарыфе — 227,4 за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер — 192,1 рубля) і 649,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — 548,8 рубля).

Электраэнэргія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт падаражэе да 382,4 рубля за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 23.00 да 6.00 (цяпер — 323) і да 1147,2 рубля за 1 кВт·гадз у астатні час сутак (цяпер — 969).

Электраэнэргія, за выключэннем указанай у папярэдніх выпадках, па аднаставачным тарыфе з 1 лютага абыйдзецца беларусам у 382,4 рубля за 1 кВт·гадз (цяпер — 323), па дыферэнцыраваных тарыфах — 267,7 рубля за 1 кВт·гадз у перыяд мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00 (цяпер — 226, 1) і 764,8 за 1 кВт·гадз у перыяд максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00 (цяпер — 646).

Папярэдні раз тарыфы на электраэнэргію для насельніцтва павышаліся з 1 студзеня 2013 года, адзначае БЕЛТА.

Нагадаем таксама, што з 1 лютага 2013 года ўводзіцца дыферэнцыраваная аплата за электраэнэргію і газазабеспячэнне.

Фота — arw.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі