Сёлета пачнуць прадаваць латвійскія еўраманеты (фота)

26 сакавіка ўрад гэтай краіны прыняў папраўкі да нацыянальнага плана ўвядзення еўра. Як ужо паведамляла Еўрарадыё, Латвія пераходзіць на еўра з 1 студзеня 2014 года.

Як адзначае сайт delfi.lv, Еўракамісія рэкамендуе, каб ужо за тры тыдні да далучэння краіны да еўразоны жыхарам быў забяспечаны доступ да еўраманет.

Стартавы пакет манет будзе каштаваць больш за 14 еўра. У яго ўваходзіць дзве манеты вартасцю ў два еўра, чатыры манеты вартасцю ў адзін еўра, сем 50-цэнтавых манет, восем 20-цэнтавых, сем 10-цэнтавых, пяць 5-цэнтавых, шэсць 2-цэнтавых, а таксама шэсць манет вартасцю ў адзін еўрацэнт.

Фота — delfi.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі