Сярэдзіч: Я б пакрыўдзіўся, каб нам далі штраф большы, чым "Нашай Ніве"

110808 Juzik - site.mp3

Нагадаем, што супраць газеты “Народная Воля” была распачатая адміністратыўная справа за шматразовыя парушэнні заканадаўства цягам года. Пад парушэннямі маюцца на ўвазе папярэджанні, якія атрымлівала газета.
Як і ў выпадку з “Нашай Нівай”, паведамленне пра пачатак адміністратыўнай справы прыйшло напярэдадні суда аб закрыцці выдання.
Еўрарадыё: Як вы ацэньваеце такі прысуд — 14 мільёнаў. Гэта такая самая сума як і “Нашай ніве” далі? 
Сярэдзіч: "Я ўжо жартаваў, што я б больш пакрыўдзіўся, калі б мне далі больш, чым “Нашай ніве”. Гэта жарты. Пагадзіцца з рашэннем суда нельга, але нічога ж не зробіш".
Еўрарадыё: Як праходзіў суд?
Сярэдзіч: "Суд адбываўся нармальна. Не скажу, што там былі нейкія з боку суддзі выхадкі - давала магчымасць выказацца і аднаму боку, і другому, і трэцяму".
Еўрарадыё: Вас вырашылі пакараць рублём, на вашу думку, чаму было прынятае такое рашэнне? 
Сярэдзіч: "Я не буду адказваць за тых, хто прымаў такое рашэнне, але я скажу, што для “Народнай волі” і гэта не самае лепшае, бо кошты на паперу павысіліся ў некалькі разоў, калі трэба лічыць кожную капейку, калі падпісчыкі не маюць магчымасці таксама выкідаць лішнія рублі — гэта з’яўляецца сур’ёзнай перашкодай для выпуску газеты. Сёння мы сур’ёзна думалі, як утрымаць сітуацыю, у чацвёртым квартале, на пачатку будучага года, бо я ўпэўнены, што прабелем будзе ўсё больш і больш".
Еўрарадыё: Як вы збіраецеся спраўляцца з гэтай сітуацыяй, вы будзеце шукаць дапамогі ў чытачоў?
Сярэдзіч: "Няма сэнсу сёння абскарджваць, мы і так ужо амаль чатыры месяцы не вылазім з судоў. Трэба займацца ўсе ж прафесійнай справай. Таму сёння ўсе намаганні нашы на тое, каб газета была і цікавай і змястоўнай, і пазіцыйнай, і вострай. Мы не змяняем свае арыенціры, і ў той жа час, не спадзяемся, што калі мы сёння будзем абскарджваць, што мы вырашым станоўча гэтую праблему. Трэба скіраваць усе намаганні на выратаванне газеты праз яе выпуск, праз наданне ёй яшчэ больш сур’ёзнага статуса".
Еўрарадыё: Ці будзеце вы звяртацца да чытачоў па дапамогу?
Сярэдзіч: "Калі апынемся ў зусім крытычнай сітуацыі, то, магчыма, і пойдзем на гэты варыянт. Нас неаднойчы людзі выручалі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі