Сям’я Кадафі ўцякла ў Алжыр

Жонка зрынутага лівійскага лідара Муамара Кадафі і трое яго дарослых дзяцей — два сыны і дачка — у панядзелак перасеклі мяжу Алжыра, паведаміў алжырскі МЗС. Як вынікае з паведамлення ў краіну з Лівіі прыбылі другая жонка Кадафі Сафія, дачка Айіша і сыны Мухамад і Ганібал. Міністэрства нічога не паведаміла пра месцазнаходжанне самога палкоўніка Кадафі, якое застаецца невядомым. Нагадаю, што на сёння Алжыр застаецца ці не адзінай краінай рэгіёну, яка падтрымлівае Муамара Кадафі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі