Сяброўку Дзіянава аштрафавалі на паўтара мільёна

Нагадаем, Маргарыта Лавышык, дзяўчына каардынатара "Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі" Вячаслава Дзіянава, учора была затрыманая ў сваёй кватэры міліцыяй і правяла ноч на Акрэсціна. Разам з ёй схапілі яе сяброўку Крысціну Кумейку.

Як паведамляла Еўрарадыё, затрыманне адбылося ў той час, калі Дзіянаў размаўляў з Маргарытай праз скайп.

Як інфармуе Радыё Свабода, сёння дзяўчат аштрафавалі за "дробнае хуліганства" — па паўтара мільёна кожную.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі