"Сундук" рыхтуе навагодні канцэрт, падчас якога выканае "песні-дурасці"

Штогод на стары Новы год гурт “Сундук” ладзіць вясёлы канцэрт. Падчас яго, прызнаецца Аня Хітрык, музыкі робяць і выконваюць тое, чаго сабе не дазваляюць цягам года:

“Мы выконваем вар’яцкія песні з усімі маімі пацукамі, сланамі і г.д. Будзе прэм’ера і “песні-дурасці” і проста новай песенькі. Ну, і як заўсёды, падарункі, розыгрышы. Прычым, у нас быў вельмі насычаны год. Ёсць за што сказаць “дзякуй” і нават крыху пахваліцца”.


Справаў “Сундук” нарабіў у мінулым годзе сапраўды шмат: з’ездзіў на 4 фестывалі, кліп каманды перамог у конкурсе на расійскім канале “Страна” і атрымаў розныя карысныя бонусы. Яшчэ выдаў “Том II”, абзавёўся сваім уласным гітарыстам. А віяланчалістка гурта Юлія Глушыцкая нарадзіла маленькага Ваню. Аня спадзяецца, што і надыходзячы год стане такім жа інтэрсіўным для “Сундука”, і жадае гурту новых песень, фэстаў, прызнання і радасці.

Канцэрт адбудзецца 13 студзеня ў ДК ім. Шарко ў 19.00.

Фота: www.sounduk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі