Суды над брэсцкімі "рэвалюцыянерымі" пачнуцца 1 ліпеня

А палове на другую ночы з Ленінскага РАУСа быў вызвалены апошні з затрыманых падчас маўклівай акцыі пратэсту ў Брэсце. Паводле праваабаронцы Рамана Кіслякя, затрыманых вінавацяць па артыкуле "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання". Колькасць людзей, на якіх былі складзеныя пратаколы, дакладна не вядомая.

Першыя разгляды справаў прызначаныя на 1 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна. У 10.00 пачнецца суд над 7 "рэвалюцыянерамі", у 15.00 асудзяць яшчэ дзесяць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі