Суды над астатнімі ўдзельнікамі Плошчы

5 траўня. 10-00. Суд Фрунзенскага раёна Мінска пачне разгляд справаў Уладзіміра Някляева, Віталя Рымашэўскага, Андрэя Дзмітрыева, Аляксандра Фядуты, Насты Палажанкі і Сяргея Вазняка за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо за актыўны ўдзел у іх.

10 траўня. 10-00. Суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзіць крымінальныя справы Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова,  Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Алега Федаркевіча.

11 траўня. Суд Заводскага раёну Мінска. Пачне разбіраць справы Ірыны Халіп, Паўла Севярынца, Сяргей Марцалева. Суддзя Жана Брысіна.

11 траўня. 10-30. Суд Ленінскага раёна Мінска. Крымінальныя справы Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава. Суддзя Людміла Грачова, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі