Суд не апраўдаў падпалкоўніка Мікалая Казлова

Як паведамляе сайт АГП, у суд прыйшлі сведкі, якія знаходзіліся ў той вечар разам з Казловым у аўтазаку і дастаўленыя ў Кастрычніцкі РАУС. Іх знайшоў сам Мікалай. Сведак не заслухоўвалі, але іх пісьмовыя сведчанні былі далучаныя да справы.

Суддзя, ніяк не адрэагаваўшы на сведчанні, вынес рашэнне. Ён пакінуў без зменаў пастанову Маскоўскага суда ў адносінах Мікалая Казлова.

Нагадаем, 19 снежня падпалкоўніка ў запасе Казлова людзі ў цывільным затрымалі на пешаходным пераходзе каля Кастрычніцкай плошчы. А ў міліцэйскім рапарце напісалі, што Казлова затрымалі каля Чырвонага касцёла. Казлову далі 5 сутак арышту.

Суд Маскоўскага раёна адмовіўся шукаць і слухаць сведкаў, якія ехалі з Казловым у адным аўтазаку. Таксама суд адмовіўся праверыць раздрукоўку тэлефонных размоваў Казлова, якая даказвала, што ён не быў каля Чырвонага касцёла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі