Суд над Каваленкам пачаўся, журналістаў не пусцілі

Як паведамляе "Наша ніва", жонка Сяргея Каваленкі Алена прыйшла ў суд з 7-месячнай дачкой на руках. Яна дастала бела-чырвона-белы сцяг і плакат "Свабоды Беларусі! Свабоду Каваленку!". Вывесці яе з залы міліцыянты не змаглі — Алену Каваленку адбілі людзі. Маці Сяргея Каваленкі Лідзія пачала крычаць "Забойцы!". У выніку, суддзя сыйшла з залы, а міліцыя пачала заклікаць людзей, каб сыйшлі і яны. Было абвешчана, што працэс пачнецца ў іншай зале Першамайскага раённага суда.

Як паведамляе Радыё Свабода, суд над Каваленкам распачаўся, але журналістаў, а таксама маці актывіста на яго не пусцілі.

Нагадаем, Сяргея Каваленку абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг). Ад снежня яго трымаюць у віцебскім СІЗА. Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі