Суд над Бяляцкім пачнецца 2 лістапада

Суд над старшынём праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім прызначаны на 2 лістапада, паведамляе "Радыё Свабода".


Будынак зменены праз тое, што у Першамайскім судзе няма вялікага памяшкання, кажа намеснік старшыні "Вясны" Валянцін Стэфановіч. Паводле Стэфановіча, пакуль ніхто не казаў, што суд будзе закрытым.

Нагадаем, што кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага вінавацяць ва ўтойванні прыбыткаў у асабліва буйным памеры. Яму пагражае 7 гадоў турмы. Бяляцкі знаходзіцца за кратамі з 4 жніўня.

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі