Суд Каваленкі праходзіць у закрытым рэжыме

Сваякоў актывіста КХП БНФ, журналістаў, праваабаронцаў міліцыянты прымусова вывелі з будынка Першамайскага суда Віцебска. Праўда, як паведамляе Радыё Свабода, у зале сядзіць каля 15 нейкіх жанчын сталага ўзросту.

Нагадаем, Сяргея Каваленку абвінавачваюць у неаднаразовым парушэнні рэжыма адбыцця "хатняй хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны два гады таму ў Віцебску на галоўнай ёлцы горада бел-чырвона-белы сцяг). Ад снежня яго трымаюць у віцебскім СІЗА. Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі