Студэнта адлічылі за “маўклівую акцыю” у Салігорску

Фармальнымі прычынамі ў загадзе пазначаны тры пункты: вымова за пропускі заняткаў, парушэнне правілаў пражывання ў інтэрнаце і здзяйсненне дробнага хуліганства. Цікава, што вымова за пропускі была зроблена яшчэ год таму — дакладна 7 кастрычніка 2010 году. Дробныя парушэнні правілаў пражывання ў інтэрнаце таксама мелі месца ў далёкім кастрычніку 2010 году. А вось пад “дробным хуліганствам” мелася на ўвазе затрыманне Валянціна Федзюка у сераду 29 чэрвеня сёлета на Цэнтральнай плошчы Салігорска падчас правядзення адной з “маўклівых” акцый пратэсту.

За тую акцыю хлопец атрымаў невялікі штраф у 175 тысяч рублёў. Тагачаснага кіраўніка ўніверсітэта задаволілі пісьмовыя тлумачэнні студэнта з гэтай нагоды. А вось новы рэктар вырашыў узняць пытанне зноў, паведамляе saligorsk.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі