Стэфановіч: Шанцы Бяляцкага на прэмію імя Сахарава былі мінімальныя

Асабліва цяжка ў такіх умовах працаваць жанчынам – іх у Іране дагэтуль пабіваюць камянямі. Так Еўрарадыё пракаментаваў рашэнне Еўрапарламента прысудзіць прэмію імя Сахарава "За свабоду думкі" за 2012 год адвакатцы Насрын Сатудэ і рэжысёру Джафару Панахі паплечнік асуджанага беларускага правабаронцы Алеся Бяляцкага.

Валянцін Стэфановіч: “Быць праваабаронцам у Іране значна складаней, чым быць праваабаронцам у Беларусі. Тым больш, калі ты яшчэ і праваабаронца-жанчына — улічваючы тое, што там да гэтага дня адбываецца і што там дагэтуль практыкуецца пабіванне камянямі жанчын. Што яны таксама трапляюць пад смяротнае пакаранне, а Іран – адна з лідзіруючых краін па смяротным пакаранні. Таму я рады, што яны атрымалі гэтую прэмію — яны яе таксама вартыя, безумоўна”.

Свой песімізм наконт шанцаў Бяляцкага на атрыманне гэтай прэміі Валянцін Стэфановіч тлумачыць і тым, што прэмію імя Сахарава "За свабоду думкі" беларусы атрымлівалі ўжо двойчы: яе прысуджалі “Беларускай асацыяцыі журналістаў” і лідару руха “За свабоду” Аляксандру Мілінкевічу.

Нагадаю,26 кастрычніка на пленарным паседжанні ў Страсбургу Еўрапарламент абмяркоўваў прэтэндэнтаў на прэмію імя Сахарава "За свабоду думкі". Сярод прэтэндэнтаў на яе атрыманне быў і беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Фота — euronews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі