Старшынёй БСДП (Грамада) ізноў абралі Ірыну Вештард

Дэлегаты таксама абралі першым намеснікам партыі Ігара Маслоўскага. Намеснікамі старшыні абраныя Аляксей Сігаеў, Вольга Тыгрыцкая, Ігар Барысаў, Ганна Канюс, Валянціна Болбат і Валерый Фралоў.

На з'ездзе таксама абраныя Цэнтральны камітэт партыі і Цэнтральная рэвізійная камісія, перадае БелаПАН.

Нагадаем, папярэдні раз сацыял-дэмакраты з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прайшоў 5 чэрвеня 2011 года. Кіраўніцай партыі тады абралі Ірыну Вештард. Аднак Мінюст не прызнаў вынікі гэтага з'езду легітымнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі