Сталічныя пенсіянеры купляюць па 10-20 літраў таннага малака (фота)

Пажылая жанчына кажа карэспандэнтцы Еўрарадыё, што тут збіраюцца па таннае малако.

“Па глыбоцкае малачко тут стаяць, якога яшчэ няма! І таннае, і смачнае — 4200, 5200... А то і 3300 было паўтарапрацэнтнае малако!”.

Пакуль прадавачка раскладвае тавар, каля прылаўка збіраецца даўжэзная чарга. Малако разбіраюць умомант: бяруць па 10-20 пакетаў паўтарапрацэнтнага малака — па 3300 рублёў за літр. Дарэчы, у краме малако каштуе мінімум 6000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі