Справа збітага актывіста Андрэя Моўчана падоўжаная да 30 чэрвеня

Як паведаміў Моўчан у каментары БелаПАН, у паліклініцы яму закрылі бальнічны ліст. Сам хлопец, аднак, скардзіцца, што яму дагэтуль баліць вока. Таксама ён паведаміў, што праходзіць незалежнае медычнае абследаванне. Моўчан кажа, што вымушаны звярнуцца да незалежных экспертаў, бо следчыя хочуць прыпісаць траўмы ягонаму падзенню, а не збіццю.

Нагадаем, міліцыянты затрымалі Моўчана 19 траўня каля універсама "Першамайскі" ў Мінску. На знак салідарнасці з палітвязнем Сяргеем Каваленкам ён разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг. Пры затрыманні хлопца моцна збілі. Першапачаткова лекары зафіксавалі ў яго не толькі чэрапна-мазгавую траўму, але і пералом сківіцы. Аднак 23 траўня доктар сказаў актывісту, што пералом сківіцы ў яго стары. Моўчан сцвярджае, што ніякага пералому сківіцы раней у яго не было.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі