Адпаведнае рашэнне сёння вынес суддзя Мікалай Бабкоў. Устаноўчы сход аб’яднання прайшоў 18 чэрвеня ў Мінску. Старшынём “Гавары праўду!” быў абраны Уладзімір Някляеў. У жніўні Міністэрства юстыцыі адмовілася рэгістраваць гэту арганізацыю. Падставай для гэтага сталі памылкі ў дакуменце, які пацвярджаў права ўласнасці на памяшканне, дзе месціцца юрыдычны адрас арганізацыі, перадае БелаПАН.
Гэта была другая спроба легалізацыі кампаніі “Гавары праўду!”. Першы ўстаноўчы сход прайшоў у лістападзе 2010 года.
Фота: svaboda.org