Сірыя засталася без інтэрнэту і мабільнай сувязі
У Сірыі адбываецца самае маштабнае адключэнне сродкаў камунікацыі за апошнія два гады.
У краіне адключаны інтэрнэт, у Дамаску і некаторых цэнтральных раёнах не працуе мабільная сувязь, перадае ВВС.
Апазіцыя сцвярджае, што сувязь адключылі ўрадавыя сілы, каб парушыць камунікацыі паўстанцаў. У сваю чаргу, улады настойваюць на тым, што прычына ў сабатажы, які зладзілі паўстанцы.
З-за цяжкіх баёў у наваколлі Дамаска перакрыты рух па дарозе, якая вядзе да сталічнага аэрапорта. Некаторыя авіярэйсы адмененыя.
Фота — АР