Сірыя просіцца ў Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана

Як паведамляе Радыё "Свабода", міністр эканомікі і знешняга гандлю Сірыі Мухамад Зафір Махабік абмеркаваў з амбасадарам Беларусі ў Дамаску Алегам Ермаловічам двухбаковыя адносіны. Там і зайшла гаворка пра ўступленне Сірыі ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі.

Беларускі дыпламат запэўніў, што наша краіна гатовая дапамагчы Сірыі падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі з Мытным саюзам.

Фота — planetolog.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі