Сіноптыкі: У нядзелю чакаеецца да 27 градусаў марозу

Як паведаміла Еўрарадыё галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Людміла Парашчук, мінусавая тэмпература выкліканая паўднёвымі цыклонамі, што ідуць адзін за адным. І так будзе да канца сакавіка.
 
Парашчук: “На жаль, сапраўднай вясны чакаць не даводзіцца, бо ў нас яшчэ сапраўдная зіма. Да таго ж тэмпературны рэжым з 17 сакавіка пачне паніжацца, і надвор’е будзе больш падобнае да студзеньскага. Тэмпература дасягне да 27 градусаў ніжэй за нуль”.

Па словах галоўнага сіноптыка, ўзровень снегу ў Мінску зараз 41 сантыметр, што ў тры разы перавышае сярэднекліматычную норму.

У бліжэйшыя ж суткі сіноптыкі чакаюць пагаршэнне надвор’я. Цыклон з Гомеля прынясе ў Мінск моцныя завеі, заносы, парывы ветра дасягнуць 24 метраў у секунду. Да канца сакавіка вясны не будзе.

Фота — thenews.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі