Шайгу: Праз два гады ў Беларусі з'явіцца расійская вайсковая авіябаза

Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падчас сустрэчы ў Мінску з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае interfax.by.
Па словах Шайгу, на базе будзе размешчаны авія полк. Канкрэтнае месца размяшчэння авіябазы не называецца.
Таксама расійскі міністр адзначыў, што ў 2014 годзе Расія па дамоўленасці Лукашэнкі з Пуціным паставіць чатыры дывізіёны С-300 для абароны паветранай прасторы.
Фота — telegrafist.org