Шалкевіч ладзіць канцэртную прэзентацыю кнігі “Мястэчка Г і ваколіцы”

25 лістапада бард ды акцёр Віктар Шалкевіч ладзіць у Мінску канцэртную прэзентацыю сваёй новай кнігі “Мястэчка Г. і ваколіцы”. Як тлумачыць сам аўтар, гэта аповед пра горад у якім ён жыве, але перш за ўсё пра мясцовых людзей. На канцэрце ж, апроч ужо добра вядомых і некалькіх абсалютна новых кампазіцый, будзе і літаратурная частка.

“Трэба заўсёды слухаць, як аўтар чытае, каб захаваць аўтарскую інтанацыю, — разважае Шалкевіч. — Я да гэтага рухаюся і, натуральна, некалькі рэчаў з самых улюбёных я прачытаю. Але кніга не загрузачная, дастаткова лёгкая ды цікавая, як і тое мястэчка ў якім я жыву”.

Апроч Віктара, на сцэну выйдуць і музыкі “Купалаўскага тэатру”, якія задзейнічаныя ў новай сумеснай пастаноўцы Мікалая Пінігіна ды Віктара ШалкевічаМестечковое кабаре”. Праўда, большасць з іх цяпер знаходзіцца ў Францыі, таму гэта будзе нешта накшталт струннага трыа: сам аўтар, тэатральны гітарыст Юрый і кантрабасіст Эрык.

Такім чынам, 25 лістапада, а 19.00 у Палацы культуры імя Шарко (вул. Уральская, 3).

Квіткі: 40-60 тысяч рублёў.

Даведкі: (29) 649-08-88, (33) 309-11-37

Пункты продажу: пераход на пл. Якуба Коласа, каса ДК МТЗ, каса к/з Мінск і інш.

Фота:kupalauski.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі