10 жніўня пройдзе лёсаванне раўнда плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

У выпадку поспеху каманда Віктара Ганчарэнкі згуляе ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Калі ж раўнд плэй-оф прайсці не ўдасца, БАТЭ выступіць у групавым турніры Лігі Еўропы.

Сярод сапернікаў барысаўчан у плэй-оф могуць апынуцца шведскі "Хельсінборг", славенскі "Марыбор", румынскі "Клуж", АЕЛ з Кіпра і ізраільскі "Хапаэль".

Цырымонія лёсавання адбудзецца 10 жніўня ў штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім горадзе Ньён. Пачатак а 13-й гадзіне па беларускім часе.

Фота — fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі